Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Блізкаўсходняя ініцыятыва лідэраў краінаў “вялікай васьмёркі”


СІ-АЙЛЭНД. Лідэры краінаў “вялікай васьмёркі” выступілі з ініцыятывай, накіраванай на правядзеньне глыбокіх палітычных і эканамічных рэформаў у краінах Блізкага Усходу. У заяве, абнародаванай на саміце ў Джорджыі, адзначаецца, што гэтая рэформа павінна суправаджацца справядлівым ўрэгуляваньнем араба-ізраільскага канфлікту. Шэраг арабскіх краінаў скрытыкавалі гэтую ініцыятыву, разглядаючы яе, як навязваньне нормаў заходняй дэмакратыі араба-мусульманскаму сьвету.
XS
SM
MD
LG