Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскае кіраўніцтва заклікала курдзкіх лідэраў ўзяць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці Іраку


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае кіраўніцтва заклікала курдзкіх лідэраў ўзяць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці Іраку. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, што Белы дом чакае, што курдзкія групоўкі возьмуць удзел у гэтым працэсе – у якасьці чальцоў ураду, актыўных удзельнікаў палітычнага і грамадзкага жыцьця. Баўчар зрабіў гэтую заяву пасьля таго, як курдзкія лідэры патрабавалі гарантыяў сваёй аўтаноміі й пагражалі выйсьці з палітычнага працэсу ў Іраку.
XS
SM
MD
LG