Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтара сайту pesniary.com суд Кастрычніцкага раёну пакараў штрафам 57 тысяч рублёў


Любоў Лунёва, Менск Згодна з заявай прадстаўнікоў фірмы “РУПИС”, стваральніка вэбсайту pesniary.com --> http://www.pesniary.com/ Хведара Караленку абвінавацілі ў парушэньні аўтарскіх правоў і распаўсюдзе кантрафактнай прадукцыі.

Хведар — аматар ансамблю “Песьняры”. Ён атрымаў фатаздымкі ад выканаўцаў знакамітага ансамблю і лісты падзякі. На сайце не было mp3-файлаў песьняў, але былі спасылкі на гукавыя файлы зь песьнямі ў выкананьні “Песьняроў”.

Адвакат Тацяна Станкевіч будзе абскарджваць гэтае судовае рашэньне. Калі яго не адменяць, будзе створаны судовы прэцэдэнт. Можна будзе прыцягваць да судовай адказнасьці аўтараў сайтаў за распаўсюд любой інфармацыі, калі адсутнічаюць пісьмовыя дамовы з аўтарамі крыніцаў.
XS
SM
MD
LG