Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фалуджы забіта 12 чалавек і ня менш за 10 паранена


ФАЛУДЖА. Паўстанцы атакавалі сёньня з дапамогай мінамётаў ірацкія сілы бясьпекі ў гэтым заходне-ірацкім горадзе. У выніку было забіта 12 чалавек і ня менш за 10 паранена. Гэта было першае паведамленьне аб баях пасьля сутыкненьняў паўстанцаў і амэрыканскіх сілаў у Фалуджы у мінулым месяцы. Тым часам сёньня была падарваная частка нафтаправоду Кіркук-Турцыя ў 80-ці кілямэтрах на поўдзень ад Кіркуку. Таксама сёньня польскія вайскоўцы ў Іраку пацьвердзілі, што ўчорашні выбух, у выніку якога загінулі тры славакі, два палякі і латыш, быў вынікам мінамётнага абстрэлу, а не выпадковага выбуху міны пры разьмініраваньні шахтаў.
XS
SM
MD
LG