Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш хацеў бы, каб НАТО адыгрывала большую ролю ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш хацеў бы, каб саюз НАТО адыгрываў большую ролю ў Іраку. Буш заявіў аб гэтым на саміце “вялікай васьмёркі”, які праходзіць на востраве Сы-Айлэнд у штаце Джорджыя. Якую менавіта функцыю мяркуецца надаць НАТО ў Іраку, Буш не патлумачыў. У сёньняшняй праграме саміту – перамовы з шэрагам кіраўнікоў краінаў Блізкага Ўсходу. Сярод удзельнікаў сустрэчы – новы прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Яўр. На саміце таксама абмяркоўваецца прапанаваны прэзыдэнтам ЗША плян падтрымкі дэмакратычных рэформаў і стабілізацыі на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG