Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскія парлямэнтары выказваюць салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі


Літоўскія парлямэнтары распаўсюдзілі сёньня заяву ў падтрымку акцыі беларускіх дэпутатаў-галадоўнікоў. Заяву ініцыявала група міжпарлямэнцкіх сувязяў зь Вярхоўным саветам 13-га скліканьня і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Лідэры гэтае групы Раса Юкнявічэне, Вацлаў Станкевіч падкрэсьліваюць, што надзвычай важна падтрымаць галадоўку, скіраваную супроць несправядлівасьці й самаўладзьдзя, якія пашыраюцца ў Беларусі. У заяве выказваецца “салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі, якія імкнуцца супрацьстаяць таму, каб у Беларусі канчаткова умацаваўся аўтарытарны рэжым”.
XS
SM
MD
LG