Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН аднагалосна ўхваліла новую рэзалюцыю па Іраку


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН сёньня аднагалосна ўхваліла новую рэзалюцыю па Іраку. Праект дакумэнту – чацьверты за апошнія два тыдні --быў прадстаўлены ўчора ЗША і Вялікабрытаніяй. Амэрыканскі прадстаўнік ў ААН Джон Нэграпонтэ заявіў, што “сёньняшняе галасаваньне ёсьць вельмі важным этапам. 30 чэрвеня Ірак атрымае сувэрэнітэт – і гэта ёсьць яшчэ адным крокам да дэмакратычна абранага ўраду”. Паводле Джона Нэграпонтэ аднагалоснае ўхваленьне рэзалюцыі Радай Бясьпекі ААН ёсьць пацьвярджэньнем міжнароднай падтрымкі фэдэральнага дэмакратычнага і адзінага Іраку, заснаванага на павазе правоў і свабодаў чалавека, сказаў прадстаўнік ЗША у ААН Джон Нэграпонтэ. Войскі кааліцыі застануцца ў Іраку для гарантаваньня бясьпекі да канца 2005 году.
XS
SM
MD
LG