Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскія гелікоптэры нанесьці ракетны ўдар па Паласе Газы


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраільскія баявыя гелікоптэры ўчора ўвечары нанесьці ракетны ўдар па Паласе Газы. Як паведамляюць палестынскія крыніцы, прынамсі тры чалавекі параненыя. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ўдар быў нанесены па майстэрні, дзе баявікі “Хамас” захоўвалі зброю й выбухоўку для нападаў на ізраільцаў. Учора ліванская экстрэмісцкая групоўка “Хэзбала” учыніла ракетны і мінамётны абстрэл ізраільскіх вайсковых пастоў ў лагу Шэбаа – спрэчнай памежнай зоне на поўдні Лівану. Два чальцы ўраду Арыэля Шарона пакінулі кабінэт на знак пратэсту супраць ягонага пляну вывесьці габрэйскія паселішчы з Паласы Газы і часткова – з Заходняга берагу Ярдану. Чальцы кабінэту заклікалі да адстаўкі Шарона. Лібан зьвярнуўся ў ААН са скаргай у сувязі з ўдарамі ізраільскай авіяцыі па палестынскай ваеннай базе на поўдні ад Бэйруту. Ізраіль заявіў, што ўдары наносіліся па базе тэрарыстаў – у адказ на ракетны абстрэл у панядзелак ізраільскага вайсковага карабля ў Міжземным моры
XS
SM
MD
LG