Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэпутаты-галадоўнікі даслалі зварот прадстаўнікам сілавых структураў і “вэртыкальшчыкам”


Сёньня дэпутаты Сяргей Скрабец, Уладзімер Парфяновіч і Валер Фралоў накіравалі зварот прадстаўнікам сілавых структураў краіны, “вэртыкальшчыкам”, дэпутатам нацыянальнага сходу і абласных саветаў. У дакумэнце гаворыцца:

“Сытуацыя, калі ў краіне пануе самавольства, зьменіцца ў самым хуткім часе. Мы хочам, каб вы засталіся ў вачох сваіх дзяцей і родных, у вашых уласных вачох годнымі людзьмі. Мы не заклікаем вас ісьці на барыкады, але пераканаўча просім дзейнічаць толькі у межах Канстытуцыі і здаровага сэнсу.

Мы нікому не пагражаем, але паверце, чыноўнікі, якія ігнаруюць Канстытуцыю і ўсталі на шлях канстытуцыйнага перавароту ў выглядзе рэфэрэндуму, ня здолеюць ухіліцца ад адказнасьці. Таму выконвайце закон і жывіце паводле сумленьня”.
XS
SM
MD
LG