Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя, Нямеччына і Кітай падтрымалі рэзалюцыю па Іраку


БЭРЛІН. Некалькі дзяржаваў – членаў Рады Бясьпекі ААН выказалі сёньня падтрымку перагледжанаму праекту рэзалюцыі па Іраку, якая прадугледжвае вяртаньне сувэрэнітэту гэтай краіне. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барнье заявіў, што яго краіна, якая мае права вэта і выступала супраць вайны ў Іраку, хоць яшчэ і ня цалкам задаволеная рэзалюцыяй, але будзе галасаваць “за”. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў, што і яго краіны прагаласуе за рэзалюцыю. Пыдтрымку рэзалюцыі выказаў і Кітай, які таксама валодае ў Радзе Бясьпекі ААН правам вэта. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Кітаю Ліу Джан-хао заявіў сёньня:

(Джан-хао: ) “У параўнаньні з папярэднім праектам рэзалюцыі па Іраку мы адзначаем, што новы варыянт палепшыўся ў многіх аспэктах. Мы спадзяемся, што Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія будуць заўсёды прыслухоўвацца да меркаваньняў іншых краінаў, што рэзалюцыя будзе прымальная для ўсіх зацікаўленывх бакоў і прывядзе да агульнага кансэнсусу”.

Сказаў прадстаўнікі міністэрства замежных справаў Кітаю Ліу Джан-хао.

Рэзалюцыя вызначае ўмовы ірацкага сувэрэнітэту пасьля 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG