Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры італьянца і паляк вызваленыя сёньня ў Іраку


РЫМ. Тры італьянца і паляк, які працаваў па кантракце, вызваленыя сёньня ў Іраку. Прэсавы сакратар польскага міністэрства замежных справаў Багуслаў Маеўскі заявіў, што закладнікі былі вызваленыя вайсковымі сіламі ЗША ў Іраку. Маёр польскага войска Славамір Валенчыкоўскі паведаміў, што грамадзянін Польшчы ўратаваны і адпраўлены ў польскае пасольства ў Багдадзе. Міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні паведаміў, што вызваленыя італьянскія грамадзяне накіроўваюцца ў аэрапорт Багдаду, каб выляцець дадому.
XS
SM
MD
LG