Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы адзін з падазраваных у арганізацыі тэрактаў у Мадрыдзе


МІЛАН. Міністар унутраных справаў Італіі заявіў, што сёньня затрыманы адзін з падазраваных у арганізацыі тэрактаў у Мадрыдзе 11 сакавіка сёлета, калі загінуў 191 чалавек. Міністар паведаміў, што затрыманы, верагодна, плянаваў іншыя тэракты. Арышт адбыўся ў межах сумеснай апэрацыі, якую праводзяць Італія, Францыі, Гішпанія і Бэльгія. Затрыманага ідэнтыфікавалі, як Рабэі Асмана Саед Ахмэда, вядомага таксма як “Магамэд егіпцянін”. Лічыцца, што ён зьяўляецца кіраўніком мараканскай ісьлямісцкай групоўкі.
XS
SM
MD
LG