Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы застрэліў у Рыядзе амэрыканца


РЫЯД. Паведамляецца, што невядомы мужчына застрэліў сёньня ў сталіцы Савудаўскай Арабіі грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі. Агенцтва Ройтар цытуе ананімнага заходняга дыплямата, які заявіў, што амэрыканскі мужчына быў сёньня застрэлены. Таксама і неназваны супрацоўнік амэрыканскага пасольства ў Рыядзе пацьвердзіў агенцтву Асошэйтэд Прэс, што сёньня быў забіты амэрыканец. Адначасова, прэсавы сакратар амэрыканскай амбасады заявіў, што ён пакуль ня можа пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Ва ўчорашняй заяве, якая прыпісваецца баевікам Аль-Каеды, былі зробленыя новыя пагрозы тэрактаў на амэрыканскіх і заходніх авіялініях. Мінулае нядзелі баевікі забілі ірляндскага апэратара Сымона Камбэрса.
XS
SM
MD
LG