Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліван уважае за акт агрэсіі ўдары ізраільскай авіяцы


БЭЙРУТ. Ліван уважае за акт агрэсіі ўдары ізраільскай авіяцы па палестынскай ваеннай базе на поўдні ад Бэйруту. Урад Лівану заявіў, што пакідае за сабой права запатрабаваць абмеркаваньня інцыдэнту на экстраным паседжаньні Рады Бясьпекі ААН. Ізраіль заявіў, што ўдары наносіліся па базе тэрарыстаў – у адказ на ракетны абстрэл у панядзелак ізраільскага вайсковага карабля ў Сяродземным моры. Паводле дадзеных ліванскіх службаў бясьпекі, удары былі нанесеныя па ваенных аб’ектах Нацыянальнага фронту вызваленьня Палестыны. Аднак палестынцы сьцьвярджаюць, што даўно сышлі з гэтага раёну.
XS
SM
MD
LG