Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія палітыкі і грамадзкія дзеячы падтрымліваюць галадоўнікаў


Кіраўнікі берасьцейскіх суполак палітычных партыяў, праваабарончых арганізацыяў і прафсаюзаў прынялі адмысловы зварот на адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці.

У звароце выказваецца салідарнасьць і падтрымка Валерыю Фралову, Сяргею Скрабцу, Уладзімеру Парфяновічу і тым, хто разам зь імі трымае галадоўку супраць бяспраўя і сваволі. Аўтары звароту патрабуюць унесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс; спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць сябраў палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў і СМІ; не дапусьціць канстытуцыйнага перавароту шляхам магчымага правядзеньня рэфэрэндуму аб працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі.

У звароце выказваецца спадзяваньне, што гэтыя патрабаваньні будуць падтрыманыя дэпутатамі, бо большасьць зь іх “цудоўна ўсьведамляюць, што цягам дзесяці гадоў у краіне кіруе страх і самавольства, і гэта можа прывесьці да сацыяльнага выбуху і яшчэ большай хвалі гвалту”. Зварот падпісалі берасьцейскія кіраўнікі “Народнай грамады”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай, Беларускага Хэльсынскага камітэту і Свабоднага прафсаюзу.
XS
SM
MD
LG