Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 8 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 8 чэрвеня.

“Сын Беларуса”, 1924 год:

“У беларускім музэі ім.Івана Луцкевіча адбываецца фатаграфаваньне цікавейшых рукапісных кніг з XV, XVI і XVII сталецьця… Паміж іншымі, сярод старадрукаў ёсьць друкаваная ў Кракаве па царкоўна-славянску з беларускімі увагамі кніга “Трыодзь цветная” з 1491 году (у друкарні Швайпольта Фіоля) і “Часаслоў”, які быў надрукаваны ў першай маскоўскай друкарні, закладзенай вучнямі беларускага друкара Скарыны — Пятром Мсьціслаўцам і Іванам Фёдаравым у 1564 годзе і разбуранай цёмнай маскоўскай чэрняй. Апошні друк надзвычай рэдкі”.

“Камунар Магілёўшчыны”, 1934 год. Ота Шмідт у Негарэлым:

“Работа яшчэ не закончана. Мы ўпэўнены, што ідэя, высунутая таварышам Сталіным аб скразным плаванні па Ледавітаму акіяну будзе ажыццёўлена практычна і поўнасцю. Навуковыя прадпасылкі для гэтага ёсць”. У заключэнне т.Шмідт падкрэсліў, што ён асабліва рад сустрэчы ў Беларусі, ураджэнцам якой ён з’яўляецца і дзе ён пасля гадавой адсутнасці зноў адчуў сябе на совецкай зямлі”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“9 і 10 чэрвеня па рашэньню бюро абкаму КП Беларусі ў Менскай вобласьці праводзіцца масавы суботнік і нядзельнік па нарыхтоўцы кармоў з удзелам рабочых і служачых Менску. Неабходна паўсюдна забясьпечыць арганізаванае правядзеньне суботніка і нядзельніка, стварыць абстаноўку высокай працоўнай актыўнасьці, дзелавітасьці і дысцыплінаванасьці. Менчукі, актыўным удзелам у нарыхтоўцы кармоў для грамадзкай жывёлагадоўлі зробім свой унёсак у выкананьне Харчовай праграмы краіны!”
XS
SM
MD
LG