Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцы разьвітваюцца з Роналдам Рэйганам


ВАШЫНГТОН. Амэрыканцы разьвітваюцца з Роналдам Рэйганам, які памёр ў суботу на 94 годзе жыцьця. Труна з целам 40-га прэзыдэнта ЗША ўсталяваная ў горадзе Саймі Вэлі ў Паўднёвай Каліфорніі, дзе жыў Рэйган. У сераду труну даставяць у Вашынгтон у Сэнат, дзе адбудзецца афіцыйная цырымонія разьвітаньня. Галоўная цырымонія – з удзелам многіх усясьветных лідэраў -- і пахаваньне адбудуцца ў пятніцу, якую абвясьцілі днём нацыянальнай жалобы. Рэйган будзе пахаваны ў Каліфорніі.
XS
SM
MD
LG