Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае праект рэзалюцыі па Іраку


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае, прапанаваны ЗША і Вялікабрытаніяй праект рэзалюцыі па Іраку. Гэта ўжо чацьверты варыянт дакумэнту за апошнія два тыдні. У ім больш дакладна вызначаныя прынцыпы сувэрэнітэту Іраку. Аднак аўтары праекту адхілілі патрабаваньне Францыі -- прадставіць новым уладам права блякаваць правядзеньне сіламі кааліцыі маштабных вайсковых апэрацый. Гішпанія крытыкуе дакумэнт за тое, што ў ім не пазначаны дакладны тэрмін вываду замежных войскаў з Іраку. Галасаваньне па праекту рэзалюцыі магчыма ўжо сёньня.
XS
SM
MD
LG