Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея зацікаўлена ў інвэстыцыях у энэргетыку Мэксікі


МЭХІКА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея зацікаўлена інвэставаць сродкі ў энэргетыку Мэксікі. Гэтую заяву ён зрабіў на супольнай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Мэксікі Вінцэнтам Фоксам. Пуцін – першы расейскі лідэр, які наведаў Мэксіку за больш чым сто гадоў дыпляматычных дачыненьняў. Расейскі і мэксіканскі лідэры абмяркоўвалі прапановы вырабу расейскіх гелікоптэраў, а таксама грузавікоў на адпаведных прадпрыемствах Мэксікі. Быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненьняў.
XS
SM
MD
LG