Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дачыненьні паміж Украінай і НАТО ўвесь час паляпшаюцца”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пра гэта заявіў сёньня генэральны сакратар НАТО Яп дэ гоп Схэфэр у Варшаве ў часе падпісаньня дамоўленасьці паміж НАТО і Ўкраінай у справе выкарыстаньня ўкраінскіх лётнішчаў сіламі альянсу.

“А як НАТО бачыць свае дачыненьні зь Беларусьсю, беручы пад увагу тое, што кіраўнік Беларусі працягвае запалохваць беларусаў пашырэньнем альянсу?” – на гэтае пытаньне карэспандэнту Радыё Свабода адказвае генэральны сакратар НАТО Яп дэ гоп Схэфэр.

(Яп дэ гоп Схэфэр: ) “Канечне, нельга пярэчыць таму, што палітычная сытуацыя ў Беларусі не спрыяе паляпшэньню дачыненьняў паміж НАТО і афіцыйным Менскам. З другога боку заўсёды ёсьць выбар – ці спыніць усялякі дыялёг, ці ўсё ж пакінуць дзьверы адчыненымі. Я падзяляю вашае меркаваньне пра тое, як ставяцца афіцыйныя ўлады ў Беларусі да НАТО. Год таму, калі я быў старшынём офісу АБСЭ, я меў шмат кантактаў зь Беларусьсю, больш чым цяпер. І, на маю думку, цалкам спыняць дыялёг зь Менскам было б няправільна. Хаця яшчэ раз адзначу, што я падзяляю вашыя словы што да палітычнай сытуацыі ў Беларусі і стаўленьня да НАТО ў гэта краіне”.

Варта адзначыць, што ў Варшаве міністар абароны Ўкраіны Яўген Марчук гаварыў пра сваю краіну як пра будучага сябра НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG