Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН разгледзіць ірацкую рэзалюцыю


НЬЮ-ЁРК. ЗША й Вялікабрытанія вынесуць сёньня на разгляд Рады Бясьпекі ААН праект рэзалюцыі ў пытаньні перадачы ўлады ў Іраку часоваму ірацкаму ўраду. Белы Дом разьлічвае, што гэты дакумэнт будзе ўхвалены ў найбліжэйшыя дні. Тым часам Гішпанія, якая старшынюе цяпер у Радзе Бясьпекі, крытыкуе дакумэнт, бо ён не ўстанаўляе канкрэтнага тэрміну вываду з Іраку замежных войскаў. Раней Францыя запатрабавала агаварыць у рэзалюцыі права новага ірацкага кабінэту блякаваць правядзеньне ваенных апэрацыяў кааліцыйных сілаў.
XS
SM
MD
LG