Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія партыі дакляруюць распусьціць узброеныя фармаваньні


БАГДАД. Дзевяць асноўных палітычных партыяў Іраку распусьцяць свае ўзброеныя фармаваньні, – пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік часовага ірацкага ўраду Іяд Аляві. Паводле ягоных словаў, каля ста тысяч узброеных людзей к пачатку наступнага году ўвойдуць у шэрагі ірацкіх сілаў бясьпекі або вернуцца да мірнага жыцьця. Тым часам сёньня ня менш за тры чалавекі загінулі, а дванаццаць былі параненыя пры выбуху паблізу Вялікай мячэці ў паўднёваірацкім горадзе Куфа. Мяркуецца, што выбухнулі боепрыпасы, якія належалі аддзелам шыіцкага лідэра Муктады Ас-Садра. У Багдадзе сёньня застрэлены Шахір Файсал Аль-Шахір – адзін з камандзіраў ваенізаванага крыла Найвышэйшай рады ісламскай рэвалюцыі ў Іраку – адной з асноўных шыіцкіх партыяў краіны.
XS
SM
MD
LG