Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 7 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 7 чэрвеня.

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год. Пастанова “Аб язьдзе на роварах і маторах у г.Гомелі”:

“1. Права язды ў г.Гомелі на роварах і маторах маюць асобы, узяўшыя ў Гарадзкой Управе ўстаноўленыя для гэтага білеты і нумары. 4. Білет на права язды раварыст і матарыст павінны мець пры сабе, а нумары прымацоўваюцца адзін да пярэдняй вілкі ровару і матору, а другі ззаду сядла — у задняй вілкі. 7. Забараняецца хуткая язда па горадзе (з хуткасьцю звыш 10 вёрст на гадзіну). 11. Гоначныя дэкальтаваныя касьцюмы пры язьдзе па горадзе не дазваляюцца. Магілёўскі губэрнатар А.Пільц”.

“Крыніца”, 1924 год. Пра школьную справу ў Менскім павеце:

“…усіх школ знаходзіцца 224, вучняў 13.925 і настаўнікаў 335. Па мове, у якой выкладаюцца лекцыі, школьніцтва гэтае выглядае так: 197 школ беларускіх (вучняў 12.784), 5 польскіх, 4 жыдоўскіх. У Менскім павеце цяпер ёсьць 21 дзіцячы сад, у якіх 795 дзяцей. З гэтага ліку 16 садоў знаходзіцца ў Менску, а 5 у павеце. Па народнасьці 11 садоў беларускіх, 7 жыдоўскіх, 2 польскія і 1 расейскі”.

“ЛіМ”, 1954 год. Студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту С.Пятровіч:

“Майстэрства сцэнічнага беларускага слова магло быць значна лепшым, каб у практычнай рабоце студэнтаў выкарыстоўвалася драматургія Купалы, Коласа, Чорнага, Крапівы, Самуйлёнка. Але кафедра майстэрства акцёра амаль занядбала беларускую драматургію. Яна падменена няпоўнацэннымі перакладамі на беларускую мову… Пасля ўсяго гэтага не дзіва, што многія выпускнікі інстытута, пачаўшы працаваць у тэатры, слаба валодаюць беларускай мовай і выклікаюць законныя нараканні гледачоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG