Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пятніцу ў ЗША адбудзецца цырымонія разьвітаньня з Роналдам Рэйганам


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. У пятніцу ў Злучаных Штатах адбудзецца цырымонія разьвітаньня з 40-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Роналдам Рэйганам, які памёр заўчора на 94-м годзе. Ён кіраваў краінаю з 1981 па 1989 год. Апошнія 10 гадоў Рэйган цярпеў ад хваробы Альцгаймэра. Роналд Рэйган будзе пахаваны на тэрыторыі прэзыдэнцкай бібліятэкі Роналда Рэйгана ў горадзе Сімі Вэлэй у штаце Каліфорнія. Лідэры розных краінаў сьвету, як цяперашнія, так і былыя, выказваюць спачуваньне з нагоды смерці былога амэрыканскага прэзыдэнта. Былая прэм’ер-міністар Брытаніі Маргарэт Тэтчэр, якая была найбліжэйшым саюзьнікам Роналда Рэйгана, у сваёй адмысловай заяве падкрэсьліла, што менавіта Роналд Рэйган зрабіў найвялікшы ўнёсак у справу перамогі ў халоднай вайне. Генадзь Герасімаў, былы прэсавы сакратар савецкага Міністэрства замежных справаў, сказаў, што Рэйган дасягнуў сваёй мэты нарошчваньня амэрыканскай вайсковай сілы і разбурыў савецкую эканоміку. Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заўважыў, што Рональд Рэйган ініцыяваў працэс ядзернага раззбраеньня. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай асабліва адзначыў ролю Роналда Рэйгана ў завяршэньні вайны ў Аўганістане. Прэзыдэнт Нямеччыны Яганэс Раў адзначыў, што прамова Роналда Рэйгана ў 1987 годзе напярэдадні ўзьяднаньня Нямеччыны, у якой ён зьвяртаўся да Міхаіла Гарбачова, застаецца незабывальнай.
XS
SM
MD
LG