Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія экстрэмісты пагражаюць Ізраілю новымі нападамі


ТЭЛЬ-АВІЎ. Палестынскія экстрэмісты пагражаюць Ізраілю новымі нападамі – у адказ на вынесены ўчора аднаму зь іх лідэраў Марвану Баргуці прысуд – пажыцьцёвае зьняволеньне. У заяве, якую распаўсюдзіла групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”, гаворыцца пра намер выкрадаць і забіваць ізраільскіх вайскоўцаў і цывільных асобаў. Марван Баргуці, якога лічылі магчымым пераемнікам Ясіра Арафата, быў асуджаны за забойства пяці ізраільцаў баевікамі руху “Фатх”, які ён узначальваў. Баргуці не прызнаў сябе вінаватым, але заявіў пра тое, што напады на ізраільскіх грамадзянаў апраўданыя.
XS
SM
MD
LG