Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачынаецца першы візыт Пуціна ў Мэксыку


МЭХІКА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін пачынае сёньня свой першы візыт ў Мэксыку. Як чакаецца, асноўнай тэмаю перамоваў расейскага прэзыдэнта з мэксыканскімі лідэрамі будзе гандлёвае супрацоўніцтва. Летась гандлёвы таваразварот паміж краінамі дасягнуў 158 мільёнаў даляраў. Пуціна ў Мэксыку суправаджае група банкіраў. Чакаецца, што лідэры Расеі й Мэксыкі Ўладзімер Пуцін і Вінцэнт Фокс абмяркуюць пытаньні супрацоўніцтва ў нафтагазавай і ядзернай сфэрах, а таксама ў гідраэнэргетыцы.
XS
SM
MD
LG