Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Саудаўскай Арабіі забіты апэратар брытанскай тэлекампаніі BBC


ЭР-РЫЯД. У сталіцы Саудаўскай Арабіі ў выніку ўзброенага нападу загінуў апэратар брытанскай тэлекампаніі BBC, другі журналіст быў паранены. Як паведаміла саудаўскае Міністэрства ўнутраных справаў, замежнікі былі абстраляныя невядомымі ў адным з бедных раёнаў гораду. Напады на замежнікаў ў Саудаўскай Арабіі пачасьціліся. Тыдзень таму тэрарысты атакавалі офісны й жылы комплексы ў горадзе Эль-Хубар, забіўшы больш за 20 чалавек, у тым ліку 19 замежных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG