Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі зарэгістраваны першы шлюб гомасэксуалістаў


ПАРЫЖ. Супраць мэра францускага гораду Бэль, які зарэгістраваў першы ў Францыі шлюб двух гомасэксуалістаў, будзе заведзеная судовая справа, – пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн. Мэр Бэлю Наэль Мамэр у сваю чаргу заявіў, што змагаецца з усімі відамі дыскрымінацыі й таму правёў цырымонію шлюбу двух мужчынаў. Згодна з францускім заканадаўствам, гомасэксуальныя пары могуць уступаць у так званыя грамадзянскія зьвязы. За правядзеньне цырымоніі шлюбу мэр францускага Бэлю можа быць часова вызвалены ад выкананьня сваіх абавязкаў і аштрафаваны на дзьве тысячы даляраў.
XS
SM
MD
LG