Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель ня будзе ўведзены ў Беларусі з 2005 году


СОЧЫ. "Рубель як адзіная валюта наўрад ці будзе ўведзеная з 1 студзеня 2005 году", – заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле Пуціна, практычна ўсе пытаньні газавай праблематыкі паміж Расеяй і Беларусьсю вырашаныя. "Беларускі бок набывае газ не ў Расейскай Федэрацыі, а ў суб’ектаў гаспадараньня Расеі", – удакладніў Уладзімер Пуцін. На 2 чэрвеня 2004 году агульная сума доўгу Беларусі “Газпрому” за пастаўлены ў 1997-2003 гадох газ склала больш за 123 мільёны даляраў.
XS
SM
MD
LG