Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выхадцы з Чачэніі складаюць самую вялікую групу ўцекачоў, якія зьвяртаюцца па прытулак у заходніх краінах.


НЬЮ-ЁРК. Выхадцы з Чачэніі складаюць самую вялікую групу ўцекачоў, якія зьвяртаюцца па прытулак у заходніх краінах. Прадстаўнік ўправы ААН ў справе ўцекачоў Рон Рэдманд паведаміў, што за першы квартал гэтага году з просьбай аб прадстаўленьні палітычнага прытулку зьвярнуліся сем з паловай тысячаў расейскіх грамадзянаў, у асноўным, чачэнцы. У той жа час гэта на чвэрць меней, чым за той жа пэрыяд летась. Паводле Рэдманда, гэта зьвязана ў прыватнасьці з тым, што стала больш жорсткім іміграцыйнае заканадаўства ў краінах Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG