Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Самары забраў жыцьці 11 чалавек


МАСКВА. Пракуратура Самары заявіла, што сёньняшні выбух у гэтым горадзе, быў выкліканы выбуховым прыстасаваньнем. Падчас выбуху на гарадзкім рынку было забіта 11 чалавек і некалькі дзясяткаў паранена. Адразу пасьля выбуху прадстаўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі заяўлялі, што на рынку выбухнулі газавыя каністры. Выбух адбыўся каля 12 гадзінаў дня, калі рынак быў запоўнены людзьмі. Пракуратура Самары не ўдакладняе, ці зьвязаны выбух з тэрарызмам, ці за ім стаіць нейкая камэрцыйная спрэчка.
XS
SM
MD
LG