Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітайская паліцыя арыштавала на пляцы Цянь Ань Мэнь 16 чалавек


ПЭКІН. Кітайская паліцыя арыштавала сёньня на пляцы Цянь Ан Мэнь 16 чалавек у спробе не дапусьціць любых намёкаў на адзначэньне 15-й гадавіны крывавых падзеяў на гэтай плошчы. 4 чэрвеня 1989 году пратэсты, якія доўжыліся на пляцы Цянь Ан Мэнь 6 тыдняў, былі жорстка падаўленыя. Загінулі сотні людзей. Дакладная лічба дагэтуль невядомая. Тым часам тысячы актывістаў у Ган-Конгу і Тайбэі адзначылі сёньня сумную гадавіну вахтамі, маршамі і галадоўкамі.
XS
SM
MD
LG