Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муктада ас-Садр не прызнае новы ірацкі ўрад


БАГДАД. Радыкальны шыіцкі лідэр Муктада ас-Садр заявіў сёньня, што не прызнае новы ірацкі ўрад як нелегітымную структуру, прызначаную Злучанымі Штатамі. Памочнік ас-Садра заявіў у паўднёва-ірацкім горадзе Кафа, што радыкальны лідэр шыітаў прыме толькі сапраўды ірацкі ўрад, абраны народам. Выступоўца таксама асудзіў ролю ААН у стварэньні часовага ўраду. Тым часам прадстаўнік арміі ЗША заявіў, што чатыры амэрыканскія жаўнеры былі параненыя сёньня падчас выбуху ў Багдадзе.

Міністар замежных справаў Іраку Гашыяр Зэбары заявіў раней перад Радай Бясьпекі ААН, што міжнародныя сілы на чале са Злучанымі Штатамі Амэрыкі павінны застацца ў Іраку, каб прадухіліць хаос і магчымую грамадзянскую вайну.
XS
SM
MD
LG