Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Буш сустрэўся зь Янам Паўлам ІІ


РЫМ. У Ватыкане адбылася сустрэча Папы Рымскага Яна Паўла ІІ і прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша. Падчас сустрэчы Ян Павал ІІ, які раней ня раз выступаў супраць вайны ў Іраку, выказаўся за тое, каб міжнароднае ўмяшаньне прынесла гэтай краіне хутчэйшы канец гвалту:

(Ян Павал ІІ) “Гэта відавочнае жаданьне кожнага, каб сытуацыя была нармалізаваная як мага хутчэй”.

Пантыфік таксама заклікаў, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў гарантавала хуткае вяртаньне Іраку да сувэрэнітэту.

Прэзыдэнт Буш у адказ заявіў:

(Буш: ) “Мы будзем і далей абараняць свабоду і чалавечую годнасьць, каб у сьвеце запанавалі мір і спачуваньне да людзей. Мы высока цэнім той сымбаль свабоды, якому вы служыце, і ведаем, што гэтая сіла свабоды здольная зьмяніць сьвет і грамадзтва”.

Прэзыдэнт Буш узнагародзіў пантыфіка прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды.

Прэзыдэнт ЗША знаходзіцца ў Італіі з нагоды адзначэньня 60-х угодкаў вызваленьня Італіі ад нацыстаў саюзнымі войскамі. Пазьней сёньня чакаецца яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіо Бэрлюсконі.

Паведамляецца, што на вуліцах Рыму знаходзяцца тысячы паліцыянтаў для абароны ад магчымывх тэрарыстычнах нападаў і антываенных выступаў маніфэстантаў.
XS
SM
MD
LG