Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаўскі прадпрымальнік спрабуе спагнаць з райвыканкаму 2 мільёны рублёў за маральныя страты


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць У Крычаўскім раённым судзе разглядаўся пазоў прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Ўладзімера Кудраўцава да мясцовай вэртыкалі. Спадар Кудраўцаў лічыць, што райвыканкам спрычыніў яму маральныя страты, якія пазоўнік ацаніў на 2 мільёны беларускіх рублёў.

Крычаўскі прадпрымальнік больш за год спрабуе зарэгістраваць газэту “Ўласны камэнтар”. Аднак Крычаўскі райвыканкам сваім рашэньнем адмовіўся ўзгадніць юрыдычны адрас рэдакцыі. У сёлетнім студзені Вышэйшы гаспадачы суд адмяніў рашэньне раённай улады, аднак чыноўнікі дагэтуль на гэта не адрэагавалі й нават не вярнулі пазоўніку судовай пошліны. Гэта стала падставай для новага звароту ў суд. Вось што гаворыць Уладзіміе Кудраўцаў:

(Кудраўцаў: ) “Я зарэгістраваны прадпрымальнікам і думаў, што буду выпускаць газэту, што буду атрымліваць нейкі даход для сябе, а таксама плаціць падатак дзяржаве. Аднак для гэтай дзяржавы — дакладней, улады — важней ня даць газэту зарэгістраваць, таму што яна будзе для іх небясьпечная. Таму яны чыняць перашкоды”.

На сёньняшнім судовым слуханьні сутнасьць пазову Ўладзімера Кудраўцава не была разгледжананая. Прадстаўнік Крычаўскага райвыканкаму зьвярнуўся з хадайніцтвам: паводле яго, такая справа ня можа разглядацца ў раённым судзе. Судзьдзя пагадзіўся, што прадпрымальніку трэба зьвярнуцца з пазовам у гаспадарчы суд. Прадстаўнік Уладзімера Кудраўцава праваабаронца Мікалай Маторанка паведаміў Свабодзе, што ён ня згодны з такім вызначэньнем і будзе яго абскарджваць, а таксама выказаў гатоўнасьць перадаць пазоў крычаўца ў Магілёўскі абласны гаспадарчы суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG