Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 гадоў таму ў Польшчы ўпершыню адбыліся выбары з удзелам “Салідарнасьці”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 15 гадоў таму ў Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя выбары, у якіх рашуча перамагла “Салідарнасьць” і якія сталіся “пачаткам канца” панаваньня камуністычнага рэжыму ў краіне.

Паводле дамоўленасьцяў, дасягнутых у часе паседжаньняў “круглага стала”, кандыдаты ад антыкамуністычнай апазыцыі маглі балятавацца на адной траціне выбарчых акругаў у Сэйм і на ўсіх акругах у адроджаны напярэдадні Сэнат – вышэйшую палату польскага парлямэнту.

Перад выбарамі была скасаваная цэнзура і пачаў выходзіць першы незалежны штодзёньнік “Gazeta Wyborcza”, але колішнія актывісты “Салідарнасьці” ніяк не разьлічвалі на такі посьпех.

У выніку выбараў, дэмакратычныя кандыдаты атрымалі 161 мейсца ў Сэйме – гэта значыць перамаглі на ўсіх акругах, дзе маглі балятавацца. Акрамя гэтага, ніводзін з кандыдатаў ад кіруючай ПАРП не трапіў у Сэнат. Гаворыць польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі:

(Квасьнеўскі: ) “Тады ў Сэйм патрапілі з абодвух бакоў людзі, якія мелі жаданьне зьмяніць сытуацыю, бо па выбарах стала зразумела, што сацыялізм у Польшчы ўжо не атрымаецца адрамантаваць. Дата 4 чэрвеня 1989 году ёсьць адной з найбольш важных у польскай гісторыі”

У выніку часткова свабодных выбараў пачалася перадача ўлады ў рукі апазыцыі мірным шляхам. Праз паўтары гады ў Польшчы адбыліся ўжо цалкам свабодныя выбары і Сэйм зацьвердзіў першага некамуністычнага прэм’ера краіны ад часоў Другой сусьветнай вайны. Ім стаў Тадэвуш Мазавецкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG