Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На польска-беларускай мяжы ў румынскага кіроўцы знайшлі 143 кіляграмы гераіну


143 кіляграмы гераіну, коштам каля 4 мільёнаў эўра знайшлі польскія мытнікі ў грузавіку (TIR’ы), які спрабаваў праехаць на тэрыторыю Польшчы зь Беларусі празь пераход у Карошчыне.

Грузавіком кіраўваў 46-гадовы грамадзянін Румыніі. Ён накіроўваўся з Масквы ў Галяндыю з пустым прычэпам, у даху якога й былі схаваныя наркотыкі.

Паводле прадстаўнікоў мытні ў Бялай Падлясцы гэта найвялікшая партыя наркотыкаў, якая была перахопленая сёлета.
XS
SM
MD
LG