Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія літоўцы ня будуць удзельнічаць у фэсьце нацыянальных культураў, які распачнецца заўтра ў Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Грамадзкае аб’яднаньне гарадзенскіх літоўцаў “Тэвінэ” ня будзе заўтра ўдзельнічаць у пятым Усебеларускім фэсьце нацыянальных культураў, які адбудзецца ў Горадні. Тым самым літоўцы выказваюць свой пратэст супраць дзеяньняў мясцовых уладаў.

Летась мясцовыя ўлады не дазволілі адзначыць каля гарадзенскага помніка вялікаму князю Вітаўту ўгодкаў Грунвальдзкай бітвы. Заяву падавалі супольна літоўцы, палякі і гарадзкая арганізацыя БНФ. Улады спаслаліся на тое, што побач з помнікам знаходзіцца аварыйны мост, які вядзе ў Стары замак, гаспадаром якога калісьці быў сам Вітаўт. Скарга ў суд на гарвыканкам выніку не дала. Гаворыць старшыня аб’яднаньня літоўцаў “Тэвінэ” Альгіс Дзіргінчус:

(Дзіргінчус: ) “Нас пакаралі, выдаткі суду мы заплацілі — семдзесят тысячаў. Для арганізацыі гэта грошы, зьбіралі складкі. Падалі ў абласны суд, абласны адказаў — там мост аварыйны. Хаця ўчора яшчэ цераз гэты мост хадзілі людзі. Дык вось асноўнае было ня столькі нават тое, што адмовілі. Было зразумела, што зьдзекуюцца з нас”.

Альгіс Дзіргінчус гаворыць, што сябры аб’яднаньня падтрымалі яго і разам вырашылі, што “Тэвінэ” у афіцыйным фэсьце ўдзельнічаць ня будзе. Таму што ўлады ня могуць вызначаць за літоўцаў — што ім сьвяткаваць, а што не. Грунвальдзкую гадавіну тым болей адзначаюць літоўцы ва ўсім сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG