Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З прычыны забойства 5 супрацоўнікаў, " Лекары бяз межаў" прыпыняюць дзейнасьць у Афганістане


КАБУЛ: Пасьля ўчорашняга забойства пяці сваіх супрацоўнікаў ў афганскай правінцыі Багдзіс, арганізацыя « Лекары бяз межаў» прыпыніла сваю дзейнасьць па ўсёй краіне. Аб прыпыненьні дзейнасьці паведаміла прадстаўнік арганізацыі Вікі Гоўкінс. ААН і Бэльгія асудзілі забойства сваіх супрацоўнікаў: двух афганцаў, галяндца, нарвэга і бэльгійкі. Прадстаўнік ААН у Афганістане Маноэль э Сільва паведаміў, што ААН таксама прыпыняе сваю дзейнасьць у правінцыі Багдзіс. Ён выказаў занепакоенасьць сытуацыяй ў галіне бясьпекі ў правінцыі ў кантэксьце выбараў заплянаваных на верасень. Мяркуецца, што за замахамі стаяць баевікі Талібану.
XS
SM
MD
LG