Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія зьдзіўленая і расчараваная прыпыненьнем расейскага імпарту мясных прадуктаў


БРУСЭЛЬ: Эўракамісія заявіла, што яна « зьдзіўленая і расчараваная" рашэньнем Масквы, якая прыпыніла імпарт мясных прадуктаў з Эўразьвязу. З 1 чэрвеня сёлета Расея адмовілася прызнаваць цэртыфікаты якасьці паасобных краінаў, і патрабуе узгодніць адзін цэртыфікат для ўсіх эўрапэйскіх экспартэраў. Прадстаўнік Эўракамісіі Рэйо Кэмпінэн адзначыў, што такі зрыў гандлю непатрэбны і неабгрунтаваны. Эўрапэйскія прадукты бясьпечныя і здаровыя –дадаў ён. Паводле Кэмпінэна, калі б Расея не зьмяніла свайго рашэньня, гэта закранула б як мінімум 12 краінаў Эўразьвязу і азначала для іх б страту больш як мільярда эўра. Сёньня, гэтае пытаньне зьбіраецца абмеркаваць з прэм''ерам Расеі Міхаілам Фрадковым старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі.
XS
SM
MD
LG