Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры чачэнцы прысуджаныя да пажыцьцвага зьняволеньня за ўдзел у замаху


ГРОЗНЫ: Тры чачэнцы былі сёньня прысуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня за бомбавы замах у Грозным, у часе якога як мінімум 71 чалавек загінулі, а соткі былі параненыя. Юсуп Юнусаў, Валід Сулейманаў і Ахмэд Ісмаілаў былі абвінавачаныя ў тэрарызьме, забойствах і нелегальным валоданьні зброяй. Яны ў прыватнасьці былі прызнаныя вінаватымі ў тым, што падрыхтавалі грузавік наладаваны выбуховымі рэчывамі і падставілі яго пад будынак у Грозным . За сваю працу кожны зь іх атрымаў па паўтары тысячы даляраў. Грузавік ўзарвалі тэрарысты-самагубцы. Расейскія прадстаўнікі лічаць, што за гэтым замахам стаіць лідэр чачэнскіх паўстанцаў Шаміль Басаеў.
XS
SM
MD
LG