Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя правялі чарговы вобыск ў кампаніі ЮКАС


МАСКВА: Расейскія сьледчыя правялі сёньня вобыск ў кампаніі ЮКАС. Ўлады абвінавачваюць кампанію ў тым, што яна не заплаціла дзяржаве 2 мільярды даляраў належных падаткаў. Прадстаўнік кампаніі Аляксандар Шадрын паведаміў, што сьледчыя правяралі фінансавыя дакумэнты за 98-ы-дзьвюхтысячны гады. ЮКАС і ейныя галоўныя акцыянеры абвінавачваюцца акрамя ўхіленьня ад падаткаў у розных фінансавых махінацыях. Сьледзтва ў справе Міхаіла Хадаркоўскага і ЮКАСУ нэгатыўна адбілася на расейскіх фінансавых рынках.
XS
SM
MD
LG