Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш:"Падзеі ў Іраку будуць вырашальнымі для ўсяго Блізкага Усходу"


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што падзеі ў Іраку адыграюць рашучую ролю для разьвіцьця ўсяго Блізкага Усходу. Гэтую заяву ён зрабіў перад выпускнікамі акадэміі ваенна-паветраных сілаў ЗША ў штаце Каларада. Ён сказаў, што гэтак жа, як падзеі ў Эўропе вызначылі вынік Халоднай вайны, гэтак цяперашняя вайна на Блізкім Усходзе стане вырашальнай для лёсу гэтай часткі сьвету. Калі рэгіён трапіць у рукі дыктатараў і тэрарыстаў, ён стане няспыннай пагрозай для ЗША і іншых свабодных краінаў, заявіў Джордж Буш. Аднак, паводле амэрыканскага лідэра, ў выпадку росквіту дэмакратыі ў Іраку тэрарысты пазбавяцца сваіх спонсараў. Прэзыдэнт ЗША сказаў выпускнікам Акадэміі, што яны стануць удзельнікамі барацьбы, галоўным фронтам якой з’яўляецца Ірак.
XS
SM
MD
LG