Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі ліквідуюць ісламскія дабрачынныя арганізацыі


У Савудаўскай Арабіі ліквідуюць ісламскія прыватныя дабрачынныя арганізацыі

ДЖЭДА. Улады Савудаўскай Арабіі маюць намер ліквідаваць усе ісламскія прыватныя дабрачынныя арганізацыі з тым, каб пазьбегнуць магчымага фінансаваньня тэрарыстаў. Адмыслова створаная ўрадавая камісія зоймецца пастаўкамі гуманітарнай дапамогі за мяжу і бярэ на сябе ўсю адказнасьць за яе разьмеркаваньне. Савудаўскія сілы бясьпекі забілі двух ваяўнікоў, якія паводле ўладаў мелі дачыненьне да захопу замежных закладнікаў на гэтыя выходныя. Тады загінулі 22 чалавекі. Паводле афіцыйнага паведамленьня, падазроных ў датычнасьці да захопу закладнікаў сёньня спрабавалі затрымаць каля гораду Таіф на захадзе краіны, але яны пачалі страляць былі забітыя ў перастрэлцы.
XS
SM
MD
LG