Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Віленшчыны незадаволеныя новымі мытнымі плацяжамі


Тацяна Поклад, Вільня Жыхары Літвы лічаць, што новы указ беларускага кіраўніцтва аб зьменах у мытных падатках азначае чарговую спробу папоўніць дзяржаўны бюджэт за кошт тых, хто езьдзіць наведваць сваіх старых бацькоў, якія жывуць у Беларусі.

Жыхары Літвы часьцей за ўсё едуць у Беларусь да сваякоў, і кожныя зьмены у мытных парадках азначаюць для іх найперш новыя выдаткі. Людзі, якія чакалі на сваю чаргу перад будынкам беларускага кансулату ў Вільні, падзяліліся сваімі уражаньнямі ад новага указу беларускіх уладаў аб мытных падатках і новых абмежаваньняў адносна ўвозу тавараў, якія лічацца некамэрцыйнымі.

(Спадарыня: ) “Мы едзем да бацькоў, і кожны вязе нейкія прадукты для іх. Я ўжо не кажу пра жаданьне завезьці ім тэлевізар, лядоўню альбо тостэр. І раней мы не маглі гэтага рабіць, бо нельга было празь мяжу везьці. А цяпер, у зьвязку з гэтымі падаткамі, выглядае, што мы павінны па крамах зь бязьменам хадзіць – і важыць, колькі мы прадуктаў бацькам накуплялі?! Не дапамагаць бацькам мы ня можам, – па-першае, гэта бацькі, і, потым, яны атрымоўваюць мізэрныя пэнсіі”.

(Спадарыня: ) “У мяне там цётка – і цукеркі, і прадукты розныя вязу – там у вёсцы ня ўсё купіш... Мне ужо сказалі, калі звыш нормы нешта вязеш, то трэба дэкляраваць – трэба ўзяць такую паперу, а яна каштуе, як мне сказалі, 18 эўра”.

(Спадар: ) “Лягчэй выехаць у якую-небудзь іншую краіну, чым у Беларусь – да бабулі зьезьдзіць, то трэба 3, а то і 8 гадзінаў прастаяць”.

(Спадарыня: ) “А грошы трэба якія! Калі ўяжджаеш, за паветра бяруць тры з паловай эўра – за што іх бяруць?! За тое, што я ў мамы пабыла?! Цалкам у мяне зь сям’і кожны раз бяруць 14 эўра!”

(Спадарыня: ) “Кожны дзень уводзяцца нейкія новыя паборы. Едучы праз мяжу, мы павінны заплаціць гэтак званы “інтэртранс” – 3 тысячы, і вяртаючыся – па 3 эўра з чалавека. Пэўна, мытныя службы прыносяць найбольшы прыбытак дзяржаве. Даведзенае да абсурду – я вязу кветкі на магілу бацькі, мне кажуць: “нельга”.

(Спадарыня: ) “У памежнай зоне павінны быць наадварот зьніжкі – мы да бацькоў едзем. І столькі за ўсё плацім. А нешта скажаш – у адказ: “Можаце ня ехаць, чаго вы едзеце!” А што да старых бацькоў трэба езьдзіць – нічым не давядзеш, нічым.”

Палітоляг з Інстытуту міжнародных дачыненьняў, дырэктар грамадзкага Інстытуту Беларусі доктар Лаўрас Белінас адзначае, што стварэньне жорсткіх правілаў перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы ускладняе культурныя, сваяцкія дачыненьні у жыцьці памежнай грамады, якая па сутнасьці зьяўляецца адзінай, непадзельнай, і простыя людзі успрымаюць гэта як наступ на іх жыцьцё.

(Белінас: ) “Першае уражаньне – ствараецца дадатковая крыніца дзеля папаўненьня бюджэту. Зьмены у заканадаўстве адносна мытных падаткаў некамэрцыйных тавараў, ня злучаныя зь ніякімі новымі двухбаковымі пагадненьнямі, ня злучаныя зь якімі-небудзь спрэчкамі паміж двума краінамі – гэта відавочна, што тут ўнутраны інтарэс, папаўненьне бюджэту. Ня думаю, што гэта які-небудзь знак, што Беларусь нэгатыўна глядзіць на Эўразьвяз. Гэта ўнутраная адміністратыўная справа, бо найперш гэтыя зьмены азначаюць – папаўненьне бюджэту, і, як атрымоўваецца, гэта робяць за кошт простых людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG