Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя ахвяры ў Іраку


КУФА (ІРАК) У ірацкім горадзе Куфа і ў Багдадзе адбыліся сутычкі паміж амэрыканскімі войскамі і прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідэра Муктады ас-Садра. Паведамляецца, што агулам загінулі прынамсі шэсьць іракцаў і каля 40 былі параненыя. Сёньня ж у Багдадзе ад выбуху бомбы ў машыне загінулі 4 чалавекі і былі параненыя каля 30. У горадзе Фалюджа ад мінамётнага абстрэлу паліцэйскага пастарунку загінуў адзін чалавек і тры былі параненыя.
XS
SM
MD
LG