Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Эўразійская эканамічная супольнасьць цяпер працуе неэфэктыўна


Ул. інф. Сёньня пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з генэральным сакратаром ЭўрАзЭС Грыгорыем Рапатам.

Лукашэнка падкрэсьліў, што і “адзіная эканамічная прастора” ствараецца паводле ўзору Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. "Цяпер у ЭўрАзЭС сытуацыя горшая, чым у СНД”, – сказаў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама выказаў занепакоенасьць тым, што краіны ЭўрАзЭС не каардынуюць сваіх высілкаў для ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Кыргызстан ужо далучыўся да гэтай арганізацыі, Расея, паводле Лукашэнкі, "не імкнецца падзяліцца інфармацыяй аб тым, наколькі яна прасунулася ў гэтым працэсе".

"Таму ў такой сытуацыі і Беларусь, і Казахстан думаюць аб тым, ці эфэктыўнае гэтае аб''яднаньне", – дадаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка таксама заявіў, што пытаньні, якія выносяцца на парадак дня пасяджэньня Міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, "не зусім актуальныя для Беларусі".

Саміт ЭўрАзЭС плянуецца правесьці 18 чэрвеня ў Астане. Прынамсі, неактуальнымі для беларускага боку Аляксандар Лукашэнка назваў праблемы чыгуначнага транспарту, уніфікацыі тарыфаў, будаўніцтва электрастанцыі ў Кыргызстане і Таджыкістане. Паводле кіраўніка Беларусі, з Расеяй Беларусь ужо ўніфікавала прыкладна 96% тарыфаў, таму пытаньне, хутчэй, стаіць аб далучэньні да іх тарыфаў іншых дзяржаваў – членаў ЭўрАзЭС.

“Аднак Беларусь гатова абмяркоўваць гэтую праблему”, – дадаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG