Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэлігійныя лідэры зьвярнуліся да ўраду ЗША


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія, хрысьціянскія, габрэйскія і мусульманскія лідэры зьвярнуліся да ЗША з заклікам даслаць адмысловага пасланьніка на Блізкі Ўсход з тым, каб аднавіць рэалізацыю мірнага пляну. Рэлігійныя лідэры сустрэліся з Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. Тэадор МакКарык, рымска-каталіцкі архіепіскап з Вашынгтону сказаў, што амэрыканскі ўрад павінен зрабіць болей, чым ужо зроблена. Равін Пол Менітоф, выканаўчы віцэ-прэзыдэнт Цэнтральнай канфэрэнцыі амэрыканскіх равінаў сказаў, што мірны плян “дарожная мапа” застаецца лепшай надзеяй для міру. Гэты плян прадугледжвае стварэньне палестынскай дзяржавы, якая жыве ў міры з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG