Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новапрызначаны прэзыдэнт Іраку выказаўся за поўны сувэрэнітэт краіны


БАГДАД: Новапрызначаны прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явэр выказаўся за аднаўленьне поўнага сувэрэнітэту Іраку на падставе рэзалюцыі ААН.

« Мы-іракцы таксама глядзім наперад і хочам, каб нам быў дадзены поўны сувэрэнітэт ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй ААН, каб мы маглі адбудаваць свабодную, незалежную, дэмакратычную, фэдэральную і аб''яднаную краіну»

Зараз, у Радзе Бясьпекіі ААН абмяркоўваеццаа тэкст рэзалюцыі. Пасланьнік ААН у Іраку Лахдар Брагімі пацьвердзіў прызначэньне Газі аль Явэра . Аль Явэр, які дагэтуль узначальваў Кіроўную Раду ўступіць на пасаду 30 чэрвеня. Аднан Пачачы, былы міністр замежных справаў Іраку, якога кандыдатуру падтрымліваў Лахдар Брагімі і Злучаныя Штаты адмовіўся ад пасады кіраўніка дзяржавы. Затое Аль Явэра, ўплывовага пляменнага лідэра, падтрымлівала большасьць сяброў Кіроўнай Рады. Абодва яны, і Пачачы і Явэр зьяўляюцца сунітамі. Намесьнікамі прэзыдэнта будуць: шыіт Ібрагім Аль Джаафары і курд Рофш Шавайс. Новым прэм''ерам Іраку прызначаны Іяд Аляві. Разам з прызначэньнем новага ўраду, спыняе сваю дзейнасьць Кіроўная Рада Іраку. Сябра Рады Махмуд Отман заявіў, што хаця новы ўрад афіцыйна распачне працу 30 чэрвеня, аднак Рада ўжо болей не існуе.

У выніку выбуху бомбы ля штабкватэры Патрыятычнага Саюзу Курдыстану, у Багдадзе загінулі як мінімум 3 чалавекі, а больш як 20 былі параненыя. Выбух адбыўся недалёка сядзібы амэрыканскай адміністрацыі Іраку. Яшчэ адзін выбух меў месца недалёка ад амэрыканскай базы ў горадзе Байджы 250 кілямэтраў ад Багдаду. Паведамляецца пра 11 забітых і 23 параненых.
XS
SM
MD
LG