Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узмацнілася напружанасьць паміж Грузіяй і Паўдзённай Асеціяй


ТБІЛІСІ: Сёньня ізноў узмацнілася напружанасьць у адносінах паміж Паўдзённай Асеціяй і Грузіяй. Грузія згадзілася вывесьці з Асеціі сваю паліцыю накіраваную ўчора ў гэты сэпаратысцкі раён. Вывад наступіў пасьля тэлефоннай размовы прэзыдэнта Грузіі Саакашвілі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам. Жонка прэзыдэнта Грузіі, ураджэнка Даніі Сандра Рулофс мела намер сустрэцца з этнічнымі грузінамі ў Паўдзённай Асеціі, аднак лідэр гэтага рэгіёну Эдуард Какойты заявіў, што ейная нага не стане на асэцінскай зямлі. Грузія патлумачыла накіраваньне паліцыі ў Паўдзённую Асецію жаданьнем спыніць кантрабанду тавараў, аднак кіраўніцтва Асеціі назвала гэты крок «правакацыяй»
XS
SM
MD
LG